У Гародні прадпрыемствы металаапрацоўкі на мяжы банкруцтва



На мяжы банкруцтва апынуліся буйныя гарадзенскія прадпрыемствы металаапрацоўкі. Пад пагрозай звальнення знаходзіцца больш за пяць тысяч чалавек. „Незапатрабаванасць прадукцыі, састарэлае абсталяванне і вялікія банкаўскія пазыкі вымушаюць кіраўніцтва горада шукаць шляхі выратавання заводаў і фабрыкаў,” – зазначае старшыня Гарадзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой:

– Белкард, Механічны завод, Завод гандлёвага машынабудавання. Сёння ёсць праблемы па гэтых прадпрыемствах. І мы не бачым перспектывы развіцца з міністэрствам прамысловасці.

Гарадзенскія ўлады маюць намер інтэнсіўна шукаць замежных інвестараў, зацікаўленых у супрацы з прадпрыемствамі металаапрацоўкі. Найбольш верагодны шлях – прыцягненне кітайскіх інвестыцый.

Беларускае Радыё Рацыя