У Гародні ўсё менш расейцаў набываюць прыватныя дамы



На гэта паўплывала сітуацыя на валютным рынку суседняй краіны. Апошнім часам значна зменшылася колькасць грамадзян Расеі, жадаючых набыць у горадзе над Нёманам прыватны дом. Як зазначае Андрэй Борка, намеснік дырэктара агенцтва нерухомасці,  зараз кошты на такое жыллё іх не прывабліваюць:

– Да таго крызіса, які зачапіў і Расею, значна былі прадстаўлены на рынку загараднай нерухомасці, прыватнага домаўладяння расейцы. Яны прыязджалі ў Беларусь, выбіралі і набывалі сабе дамы. На сённяшні дзень у сувязі з курсавой розніцай, якая адбылася ў Расейскай Федэрацыі, фактычна расейцы не прысутнічаюць на нашым рынку, таму што гэта для іх стала дорага.

Падзенне цікавасці расейцаў да набыцця дамоў у Гародні паўплывала і на кошты жылля ў прыватным сектары

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота s13.ru