У Гомелі беспрацоўным прадстаўляецца субсідыя



У Гомелі для беспрацоўных прадстаўляецца грашовая субсідыя. Гэтая сума – амаль 2 тысячы дэнамінаваных рублёў.

беспрацоўныя

Паводле Гомельскага гарвыканкама, дадзеныя сродкі могуць быць скіраваныя на набыццё абсталявання, інструментаў, матэрыялаў, аплату паслугаў і іншыя мэты, звязаныя з арганізацыяй прадпрымальніцкай дзейнасці.

Эксперт установы “Стратэгічная думка” Аляксей Харкевіч нагадвае, што субсідыі даюцца не на ўсе віды дзейнасці:

– Субсідыя даецца толькі на тыя віды дзейнасці, якія з’яўляюцца сацыяльна-прыярытэтнымі для рэгіёна. Пералік, які раз на год публікуецца, і толькі калі вы будзеце займацца гэтым відам дзейнасці, то вам змогуць субсідыю выдаць. Другі момант, вы гэтую субсідыю не можаце забраць грашыма, вам гэтыя грошы паступаюць на рахунак, вы не можаце купіць усё, што вам захочацца. У дадзеным выпадку прыярытэт даецца беларускім таварам, калі ёсць такія аналагі.

Гомельскі гарвыканкам у 2016 годзе вызначыў 70 відаў прадпрымальніцкай дзейнасці, якія найбольш значныя для рэгіёна. Сярод іх – вытворчасць трыкатажнай вопраткі, кухоннай мэблі, рознічны гандаль дыванамі, таксі, рамонт камп’ютараў, рэклама, дашкольная адукацыя і іншыя паслугі.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель