У інтэрнэце ці праз газету можна прадаваць толькі ўжываныя рэчы



Цяпер у інтэрнэце ці праз газету можна прадаваць толькі рэчы, якія былі ва ўжыванні – свае ці чальцоў сям’і.

На актуальныя пытанні па інтэрнэт-гандлі чытачам «Вячэрняга Гродна» адказала начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Гарадзенскай вобласці Лідзія Сямашка.

Пачынаючы з бягучага году, калі чалавек перыядычна размяшчае рэкламныя аб’явы ў інтэрнэце або газеце аб продажы новых рэчаў, падатковыя органы маюць права ставіць пытанне аб наяўнасці ў яго дзеяннях прыкмет прадпрымальніцкай дзейнасці.

Калі падатковыя інспектары ўсталююць такія факты, грамадзянін заплаціць адзіны падатак у 5-разовым памеры. Аднак кожны канкрэтны выпадак будзе разглядацца асобна.

Цяпер у інтэрнэце ці праз газету можна прадаваць толькі рэчы, якія былі ва ўжыванні. Калі нешта не падышло або не спадабалася, можна абмяняць або вярнуць назад прадаўцу ў адпаведнасці з Законам аб абароне правоў спажыўцоў.

 Беларускае Радыё Рацыя