У Лунінецкі раён прыйдзе “Санта Рытэйл”



У 2017 годзе ў Лунінецкі раён прыйдзе новая буйная гандлёвая кампанія “Санта Рытэйл”. Але гэта не зусім тое, чаго дамагаліся жыхары Лунінецкага раёна. Было сабрана 1250 подпісаў за альтэрнатыўны гандаль дзяржаўнай гандлёвай сеткі спажывецкага саюза.

У небагатым раёне людзі мелі самыя высокія цэны ў вобласці і вымушаны былі па пакупкі ездзіць у суседнія раёны, кажа сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Леанід Дубаносаў, арганізатар збору подпісаў у рамках кампаніі “За наш горад”:

– Брат былога сакратара Берасцейскага аблвыканкама Сумара кіруе райспажыўсаюзам у Лунінецкім раёне. Ён не дапускае сюды ніякай канкурэнцыі. Прыслалі мне адказ, што плануюць “Санта Рытэйл”. Мы, канешне, не хочам яго, мы хацелі б “Еўраопт” ці “Карону” – больш прасунутыя супермаркеты.

Пакуль Леанід Дубаносаў атрымаў адказ на калектыўны звароты толькі з абласнога выканаўчага камітэта. Але зварот быў накіраваны і ў Міністэрства гандлю. Чакаюць яшчэ адказ з гэтага ведамства.

Беларускае Радыё Рацыя