У Менску адкрыецца крама „Reserved”



Група кампаній LPP абвясціла пра ўваходжанне на беларускі рынак са сваім флагманскім брэндам “Reserved”. Пра гэта паведамляецца ў прэс-рэлізе Colliers International, піша tut.by.

Крама “Reserved” плошчай больш за 2000 кв.м. будзе размяшчацца ў гандлёвым цэнтры “​​Galleria Minsk”. Кампанія Colliers International выступае кансультантам праекта “Galleria Minsk”.

Мяркуецца, што першая крама пачне працу ў канцы 2016 – пачатку 2017 года.

«Гэта быў доўгі шлях, які толькі мною быў пачаты 8 гадоў таму. Усе спажыўцы добра знаёмыя і вельмі чакаюць брэнд “Reserved”, і гэта падзея, безумоўна, будзе пачаткам новага этапу развіцця ўсяго рынку гандлёвай нерухомасці Беларусі. Думаю, што адкрыццё новых крамаў іншых брэндаў, якія ўваходзіць у партфель групы LPP, не прымусіць сябе доўга чакаць», – пракаментаваў дырэктар брокерскага падраздзялення Colliers International у Беларусі Андрэй Алёшкін.

Паводле tut.by