У Менску пачаўся продаж аўтамабіляў Cadillac беларускай зборкі



Менская кампанія „Мультымотарс” аднавіла супрацоўніцтва з амерыканскай аўтамабільнай маркай Cadillac і пачала продаж аўтамабіляў гэтай маркі, вырабленых на зборачнай вытворчасці ў Абчаку пад Менскам. Пра гэта 15 лістапада на прэс-канферэнцыі паведаміў дырэктар аўтасалона „Мультымотарс” Сяргей Жлоба.

img_5212

Паводле яго слоў, у лістападзе 2016 года кампанія „Мультымотарс” стала афіцыйным дылерам Cadillac. На працягу года аўтацэнтр плануе рэалізаваць у Беларусі каля 150 аўтамабіляў гэтай прэміяльнай маркі.

На сённяшні дзень мадэльны шэраг прадстаўлены трыма аўтамабілямі: поўнапамерны пазадарожнік Escalade, бізнес-седан CTS і абсалютна новы Cadillaс XT5 — прэміяльны среднепамерны красовер, які ўжо таксама можна набыць у Беларусі па кошце ад 86.500 рублёў (каля 45 тысяч долараў).

Аўтасалон прапануе розныя фінансавыя інструменты пакупкі — крэдыт, лізінг, Trade-in і іншыя. На думку гендырэктара „Мультымотарса”, з улікам эканамічнай сітуацыі каля 70% аўтамабіляў Cadillaс будзе прадавацца ў Беларусі з выкарыстаннем розных механізмаў пазыковых сродкаў.

„Сёння мы запускаем продаж Cadillac у Беларусі, а наступным такім рынкам стане Казахстан. У далейшым гэта могуць быць і іншыя краіны Мытнага саюза і СНД, гэта будзе залежаць ад попыту”, — адзначыў Лука Патрыньяні.

СП ЗАТ „Юнісон” размешчанае ў вёсцы Абчак за 10 км ад Менска. Прадпрыемства было заснаванае ў 1996 годзе як беларуска-брытанскае сумеснае прадпрыемства Ford Union, а ў 2000 годзе пераўтворана ў СП ЗАТ „Юнісон”. На працягу больш як 15 гадоў прадпрыемства ажыццяўляла зборку шэрагу аўтамабільных марак, уключаючы Ford, KIA, Samand.

belapan.by

Фота naviny.by