У Менску прадаюць брыльянты беларускай вытворчасці



У Менску пачалі прадаваць брыльянты беларускай вытворчасці. Як паведамляе БелТА, у краіне атрымалася стварыць умовы, якія дазваляюць вырошчваць дыяменты, каб яны не адрозніваліся па сваіх характарыстыках ад прыродных.

У продажы з’явіся пярсцёнкі і завушніцы з беларускімі брыльянтамі. Каштуюць яны ў 2-2,5 разы танней, чым замежныя, з прыроднага мінэрала. Лябараторыя па вырошчванні дыямэнтаў знаходзіцца ў Атоліне пад Менскам. Цяпер разглядаецца магчымасць экспарту прадукцыі ў ЗША ды Індыю.

belta.by