У Менску сярэдні месячны заробак знізіўся на 8 рублёў



У Менску налічаная сярэдняя зарплата ў верасні склала 1.014,9 рубля, паведаміла галоўнае статыстычнае ўпраўленне сталіцы. Гэта на 7,9 рубля менш, чым у жніўні.

грошы

Пры гэтым рэальная зарплата (з улікам росту цэн) за год (у параўнанні з вераснем 2015-га) знізілася на 2,5%.

Самы вялікі заробак у сталіцы па-ранейшаму атрымліваюць IT-спецыялісты. У верасні 2016 года сярэдняя зарплата спецыялістаў, дзейнасць якіх звязаная з інфармацыйнымі тэхналогіямі, склала 3.488,9 рубля.

У ліку найбольш высокааплатных: работнікі паветранага транспарту — 2.107 рублёў; работнікі нафтавай прамысловасці — 1.433,3; фінансісты і страхоўшчыкі — 1.398,6; работнікі тэлекамунікацыйнай сферы — 1.394,7; навукоўцы — 1.136; архітэктары, бухгалтары і юрысты — 1.279,1; аптавікі — 1.282,1 рубля.

Самы нізкі заробак у сталіцы — у работнікаў бібліятэк, архіваў, музеяў (500,4 рубля), сацыяльных работнікаў (500,6 рубля), а таксама творчых работнікаў (615,9 рублёў) і работнікаў лёгкай прамысловасці (644,7 рубля).

У верасні ў сталічнай прамысловасці сярэдняя зарплата склала 905,5 рубля, у будаўніцтве — 1.024,9, на транспарце — 969,5, у сельскай, лясной і рыбнай гаспадарцы — 833, у рознічным гандлі — 840, у адукацыі — 598,7 рубля. Сярэдняя зарплата работнікаў аховы здароўя ў верасні была роўная 744,1 рубля.

belapan.by