У Менску зніжаецца пакупніцкая актыўнасць і кошт кватэр



На першасным рынку жылля ў Менску зніжаецца пакупніцкая актыўнасць і кошт кватэр.

IMG_4568

Нестабільная сітуацыя на валютным рынку, дэвальвацыя нацыянальнай валюты ў снежні мінулага году і спад у эканоміцы, які адбыўся ў выніку, прывялі да зніжэння пакупніцкай актыўнасці і кошту квадратнага метра жылля, якое будуецца.

Так, за першае паўгоддзе бягучага году кошт квадратнага метра ў нова-будоўлях знізіўся ў сярэднім на 16%.

У сярэднім цана за квадратны метр ўстанавілася на ўзроўні паўтары тысячы даляраў. Мінімальны кошт квадратнага метра ў новых дамах прыгараду склаў 800 даляраў.

Беларускае Радыё Рацыя