У Слоніме на рынку ніхто не гандлюе



У суботу, 2 студзеня, на Слонімскім цэнтральным рынку не працуюць амаль усе ралеты. Яны зачыненыя. Прадпрымальнікі не выйшлі на працу.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

На некаторых ралетах вісяць прыватныя аб’явы, што ралет прадаецца ці здаецца ў арэнду.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Наш карэспандэнт сустрэў на рынку сябра рэспубліканскай грамадскай арганізацыі “Перспектыва”, каардынатара па Гарадзенскай вобласці Віктара Марчыка. На пытанне, чаму не працуе рынак, спадар Марчык сказаў: “Злачынная думка чыноўнікаў пра тое, што, маўляў, прадпрымальнікі не выходзяць на працу з першага студзеня гэтага ўжо года, з-за таго, што студзень не гандлёвы месяц, вылязе ім бокам. У мяне складваецца думка, што краінай кіруюць нейкія “цёмныя сілы”, у якіх у руках увесь вялікі бізнес, інакш як можна растлумачыць, што адбываецца сёння ў Беларусі. У суседніх краінах у цяжкі час наадварот даюць волю індывідуальным прадпрымальнікам, дапамагаюць ім, а ў нас усё наадварот. Узнікае пытанне: каму выгадна знішчыць нашу краіну знутры і без вайны?”.

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім