Украіна ўводзіць спецпошліны на беларускія тавары



Украінская Міжведамасная камісія па міжнародным гандлі зацвердзіла пошліны на беларускія тавары. Яны пачнуць дзейнічаць з 20-га студзеня наступнага году. Дадзенага рашэння дамагалася Міністэрства эканамічнага развіцця і гандлю, якое хоча адказаць на дыскрымінацыйныя і недружалюбныя дзеянні з боку Беларусі адносна прадпрыемстваў кандытарскай і піваварнай галін.

Пошліну ў памеры амаль сорак працэнтаў ад мытнага кошту тавару ўвядуць на малако і малочныя прадукты, сыры ўсіх відаў, некаторую рыбную прадукцыю, кандытарскія і хлеба-булачныя вырабы, соладавае піва, гарэлку, соль і іншыя тавары. Спецпошліна ўводзіцца і на касметычныя і мыйныя сродкі, пластмасавыя бутэлькі, тканіны і іншыя.

Прыгадаю, Беларусь з 27-га жніўня ўвяла абавязковую дзяржаўную санітарна-гігіенічную экспертызу ўкраінскай прадукцыі, што паралізавала яе экспарт. У пачатку лістапада Украіна прасіла Беларусь зняць абмежаванні на ўкраінскую прадукцыю.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота interfax.by