Украінцы перакрылі мяжу расейскім таварам



Украінскія актывісты пачалі бестэрміновую блакаду ўкраінска-беларускай мяжы. Пакуль блакуецца толькі кантрольна-прапускны пункт Даманава, што на Валыні.

Перадае наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.

Актывісты з Валыні не прапускаюць праз КПП Даманава толькі грузавікі з расейскімі нумарамі, а таксама тыя машыны, якія перавозяць расейскія тавары. Іншыя фуры, у тым ліку і беларускія, могуць бесперашкодна ехаць на тэрыторыю Украіны. Беларускія памежнікі, якія знаходзяцца на суседнім КПП Макраны, ведаюць пра ўкраінскую акцыю, і папярэджваюць расейскіх кіроўцаў пра блакаду.

Актывісты, якія заблакавалі ўчастак украінска-беларускай мяжы, вымагаюць ад Кіева адмовы ад усяго расейскага транзіту, спынення гандлю з Расейскай Федэрацыяй і забароны расейскага бізнесу на тэрыторыі Украіны. Сярод патрабаванняў да Крамля – вызваленне ўкраінскіх вайсковапалонных.

Плануецца, што гэтая пратэстная акцыя на ўкраінска-беларуская мяжы будзе доўжыцца да поўнага выканання ўсіх вымогаў.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя