“Улада не звяртае ўвагі на нашы праблемы? Вырашым іх у іншым месцы!”



30 траўня цягам дня ў сталічнай гасцініцы “Манастырская” праходзіла беларуска-літоўская канферэнцыя, прысвечаная праблемам дробнага бізнеса ў абодвух краінах. Яе арганізатарамі сталі аналітычны цэнтр “Стратэгія” ды экспертны савет пры АГП. Беларускія прадпрымальнікі з’ехаліся з усёй краіны. З літоўскага боку самым вядомым госцем быў экс-прэм’ер-міністр Андрус Кубілюс.

Гэта ўжо другая міжнародная канферэнцыя, арганізаваная АГП. Папярэдняя была прысвечаная Чарнобылю. Наперадзе чакаюцца прадстаўнічыя форумы па найбольш актуальных праблемах, але ўжо з удзелам прадстаўнікоў Польшчы ды Украіны.

Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя, Менск