Урад ухваліў крэдытную лінію на набыццё электрамабіляў



Урад Беларусі ўхваліў вылучэнне 1 млн еўра ААТ „Беларускі народны банк”, для выдзялення крэдытаў на набыццё электрамабіляў і адпаведнага абсталявання.

Урад ухваліў прапанову Паўночнай экалагічнай фінансавай карпарацыі аб ажыццяўленні гэтай карпарацыяй фінансавання праекта „НЕФКО 10/16 ААТ „Беларускі народны банк „, паведаміла прэс-служба Саўміна.

Згодна з пастановай Савета міністраў ад 27 лютага 2017 года №162, фінансаванне да 1 млн еўра будзе прадастаўлена шляхам адкрыцця крэдытнай лініі ААТ „Беларускі народны банк” для выдзялення крэдытаў юрыдычным і фізічным асобам на набыццё электрамабіляў, гібрыдных аўтамабіляў, зарадных станцый і іншага тэхнічнага абсталявання, а таксама набыцця дадзеным банкам названых тавараў для перадачы іх у фінансавую арэнду (лізінг) юрыдычным і фізічным асобам.

ej.by