Валянцін Лазарэнкаў: Ідэалагічныя аддзелы – гэта ж першыя тунеядцы



Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь апублікаваў аператыўныя дадзеныя “Аб узроўні грашовых прыбыткаў насельніцтва Рэспублікі Беларусь у студзені-красавіку 2015 году”.

Згодна з імі, грамадзяне сталі атрымліваць амаль на 5% меньш чым у адпаведным перыядзе мінулага году, як пішуць скарэктаваных на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі.

Сябра Незалежнага прафсаюзу беларускага Валянцін Лазарэнкаў лічыць што апроч крызісных з’яваў у эканоміцы, на зніжэнне прыбыткаў працаўніка ўплывае і  размеркаванне бюджэту:

А што такое “ідэалагічныя аддзелы”, якія нібыта скарацілі? Гэта ж першыя тунеядцы. Навошта іх фінансаваць? Гэта машыны, прэмііі, заробкі.

Згодна з дадзенымі інфарграфікі “БелСтату”, рэальныя прыбыткі насельніцтва зніжаюцца штомесяц. Тэндэнцыя да спаду захоўваецца цягам усяго календарнага году. Па крыніцах, згодна афіцыйных дадзеных, сітуацыя выглядае наступным чынам: 61,5% – ад агульнага аб’ёму даходаў насельніцтва займае аплата працы, 9,2% – ад прадпрымальніцкай дзейнасці, 23,6% – пенсіі, стыпендыі, дапамогі, 5,7% – даходы ад уласнасці і іншыя.

 Беларускае Радыё Рацыя