Вертыкальшчыкі прадаюць апошні кінатэатр у Слоніме



13 красавіка ў Слоніме адбудзецца аўкцыён, на якім мясцовыя вертыкальшчыкі плануюць прадаць будынак апошняга кінатэатра “Мір” у Слоніме. Першапачатковы кошт будынку кінатэатра – 93 тысячы амерыканскіх даляраў.

У Слоніме не засталося ўжо ніводнага кінатэатра. Кінатэатр “Мір” быў урачыста адкрыты ў лістападзе 1959 года. Да яго адкрыцця ў Слоніме працавалі яшчэ два кінатэатры – “Зара” і “17 верасня”. Цяпер слонімцам вельмі цікава ведаць: няўжо хто купіць гэты будынак за 93 тысячы даляраў?

Беларускае Радыё Рацыя