Віды дзейнасці, для якіх не трэба рэгістраваць ІП, пашыраць



Пералік відаў дзейнасці, для якіх не трэба рэгістраваць ІП, у Беларусі можа быць пашыраны. Гаворка пра гэта, як паведамляе прэс-служба Міністэрства эканомікі, ішла на 10-м пасяджэнні рабочай групы па пытаннях дзейнасці індывідуальных ІП пры грамадска-кансультатыўным савеце па развіцці прадпрымальніцтва пры Мінэканомікі. Група сабралася пасля больш чым трохмесячнага перапынку.

Адно з пытанняў датычылася пашырэння паняцця самазанятасці. „У прыватнасці, гаворка ішла аб пашырэнні колькасці відаў дзейнасці, што ажыццяўляецца па заяўным прынцыпе, з выплатай адзінага падатку, але без рэгістрацыі ІП. Прадстаўнікамі МПЗ і Мінэканомікі агучана прынцыповая гатоўнасць пашырыць гэты пералік за кошт сферы паслуг (работ) і падрыхтаваць адпаведныя прапановы на працягу двух месяцаў”, — адзначылі ў прэс-службе.

Акрамя таго, члены рабочай групы атрымалі станоўчы адказ Мінпрацы і сацабароны на прапановы індывідуальных прадпрымальнікаў аб увядзенні для плацельшчыкаў адзінага падатку магчымасці выплаты страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва прапарцыянальна фактычна адпрацаванаму часу (прынцып „не працуеш — не плаціш”). Вярнуцца да абмеркавання гэтага пытання вырашана на адным з наступных пасяджэнняў рабочай групы з удзелам прадстаўнікоў Мінпрацы.

Наступнае пасяджэнне рабочай групы запланавана ў канцы лістапада.