Выйшаў новы дэкрэт Лукашэнкі аб інвестыцыйнай дзейнасці



Аляксандр Лукашэнка выдаў дэкрэт №8 «Аб стварэнні дадатковых умоваў для інвестыцыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь» паведамляе БЕЛТА.

Падчас распрацоўкі дэкрэта быў прааналізаваны досвед рэалізацыі інвестыцыйных праектаў па падпісаных Беларуссю інвестдамовах, а таксама былі прынятыя да ўвагі прапановы ад зацікаўленых дзяржаўных органаў, інвестараў і бізнэс-супольнасці.

Перадумовай для выдання новага дэкрэта стала неабходнасць ўдасканалення парадку заключэння, змянення і спынення інвестыцыйных дамоваў з Беларуссю, механізма надання інвестарам ільготаў і прэферэнцыяў, удакладнення поўнага пераліку такіх ільготаў, а таксама мераў адказнасці інвестара за парушэнне ўмоваў інвестыцыйнай дамовы.

Дэкрэт прадугледжвае пэўныя новаўвядзенні, якія раней не былі прадугледжаны ў беларускім заканадаўстве. Напрыклад, інвестыцыйныя дамовы будуць заключацца толькі ў дачыненні да прыярытэтных галінаў эканомікі, якія вызначыць урад.