Як палепшыць турыстычны патэнцыял Гарадзеншчыны?



Улады Гарадзенскай вобласці маюць намер істотна палепшыць турыстычны патэнцыял рэгіёна пры дапамогзе супольных праектаў з Еўразвязам. На бліжэйшыя пяць гадоў падрыхтавана каля ста прапановаў для рэалізацыі з такімі краінамі, як Польшча, Літва, Латвія і Украіна. Як зазначае намеснік старшыні рэспубліканскага спартыўна-турыстычнага саюза Сргей Каляда, узаемавыгоднае супрацоўніцтва прыносіць добры плён у развіцці турыстычнай інфраструктуры:

– Ёсць планы мясцовых органаў улады, грамадскіх арганізацый. Разам мы можам рухацца далей і выпрацоўваць цікавыя кірункі, такія як стварэнне трансгранічных турыстычных маршрутаў, правядзенне фестываляў, развіццё актыўнай турыстыкі для моладзі.

Вялікая колькасць будучых праектаў накіравана на развіццё інфраструктуры Аўгустоўскага канала. Гарадзенскія ўлады дзеля падвышэння яго прыцягальнасці лабуюць ідэю ўвядзення безвізавага рэжым з Польшчай на памежным пераходзе Рудаўка – Лясная.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня