Як сёння жывуць беларускія прадпрыемствы-гіганты?



Старшыня прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч распавёў пра сітуацыю на беларускіх прадпрыемствах.

Генадзь Фядыніч: На самых буйных прадпрыемствах ідзе і працягнеццца скарачэнне рабочых – гэта тычыцца, напрыклад, “Гомсельмаша”, МАЗа… Вядома, што на Менскім трактарным заводзе на месцы тых, хто сышоў па заканчэнні кантракта, нікога не бяруць. Зрэшты, я не ведаю ніводнае дзяржаўнае прадпрыемства, якое б сёння было на плыву.

РР: Магчыма, іх варта было б перадаць (прадаць) у іншыя рукі?

Генадзь Фядыніч: А каму яны патрэбны ў такім стане? У свой час, напрыклад, “Матарола” хацела мець 51 працэнт акцый “Інтэграла”, “Філіпс” марыў набыць беларускі “Гарызонт”… Але ж справа закончылася тым, што добрых гаспадароў пагналі з краіны, а самі за 20 гадоў так развалілі гэтыя прадпрыемствы, што ад іх засталося толькі адно імя. Упэўнены, прыватнік не дапусціў бы такой сітуацыі, але пры ўмове, што і дзяржава б не перашкаджала працаваць. А працоўнаму ўсё роўна зараз, хто будзе яго наймальнікам. Галоўнае, каб была добрая праца і годны заробак. Хаця, шчыра кажучы, незалежным прафсаюзам прасцей працаваць з наймальнікам-прыватнікам, чым з дзяржаўнымі служачымі. Апошнія – гэта сістэма. А сістэма працаваць не хоча.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя