Як выратаваць беларускія прадпрыемствы?



З аднаго боку гэта можа быць выдача грошай, каб перакрыць дысбаланс у справаздачнасці прамысловых гігантаў і даць ім пражыць яшчэ нейкі час і дачакацца больш спрыяльных умоў для гандлю на знешніх рынках.

А з іншага боку такім выратаваннем можа быць паляпшэнне якасці прадукцыі, што пацягне за сабой і павелічэнне продажаў, паляпшэнне дзейнасці самога прадпрыемства, а не за кошт дзяржавы.

Эканаміст Антон Болтачка каментуе так каментуе ўказы Аляксандра Лукашэнкі па стабілізацыі фінансавага становішча беларускіх прадпрыемстваў, прынятых напярэдадні.

– Калі мы маем на ўвазе першае, то выдача грошай з бюджэту ці выкарыстанне таго ж рэфінансавання з дапамогай аплікацый дазволіць даць падтрымку гэтым прадпрыемствам. Але ў доўгатэрміновай перспектыве гэтыя прадпрыемствы застануцца нізкаэфектыўнымі. І неабходна будзе нешта зрабіць. Што – гэта ўжо другое пытанне. 

Згодна з указам Лукашэнкі Менскаму трактарнаму заводу прадастаўлена права ажыццявіць эмісію аблігацый у аб’ёме, якi не перавышае 150 мільёнаў даляраў. У той жа час МТЗ атрымаў права на растэрміноўку выплаты запазычанасці у памеры амаль шасці мільярдаў рублёў.

Таксама Лукашэнка падпісаў указ, згодна з якім дзярж-падтрымка прадастаўляецца яшчэ аднаму буйному машынабудаўнічаму прадпрыемству – «Гомсельмашу».

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя