Якасць беларускіх прадуктаў лічаць высокай 79% расейцаў



79 працэнтаў расейцаў лічаць высокай якасць беларускіх прадуктаў харчавання. Такія даныя атрыманы ў выніку апытання, праведзенага Усерасейскім цэнтрам вывучэння грамадскай думкі (УЦВГД).

Даследаванне пацвердзіла, што беларускія прадукты карыстаюцца даволі вялікай папулярнасцю ў Расеі: аб тым, што набываюць іх, паведамілі амаль палавіна апытаных. Часцей за ўсё купляюць беларускія малако і малочныя прадукты (на працягу месяца іх куплялі 28 працэнтаў апытаных), а таксама мяса і каўбасы (19 працэнтаў).

Крыху разышліся думкі расейскіх спажыўцоў па пытанні аб цэнавай катэгорыі: 40 працэнтаў называюць беларускія прадукты дарагімі, 39 працэнтаў – таннымі.

Усерасейскае апытанне праведзена 8-9 лютага 2017 года. Метад апытання – тэлефоннае інтэрв’ю па стратыфікаванай двухбаковай выпадковай выбарцы стацыянарных і мабільных нумароў аб’ёмам 1200 рэспандэнтаў. Выбарка пабудавана на аснове поўнага спіса тэлефонных нумароў, задзейнічаных на тэрыторыі РФ. Даныя ўзважаны на верагоднасць адбору і па сацыяльна-дэмаграфічных параметрах. Для гэтай выбаркі максімальны памер памылкі з верагоднасцю 95 працэнтаў не перавышае 3,5 працэнта.

belta.by