За рысай беднасці ў Беларусі ўжо больш за 520 тысяч чалавек (інфаграфіка)



У Беларусі працягвае расці колькасць тых, хто знаходзіцца за рысай беднасці. Паводле звестак Белстата, у першым паўгоддзі маламаёмаснымі былі 5,5% насельніцтва, год назад – 5%. Гэта тыя беларусы, у якіх сярэднедушавыя наяўныя рэсурсы аказаліся ніжэй за бюджэт пражытковага мінімуму.

На 1 ліпеня ў Беларусі пражывала 9,5 мільёна чалавек. Атрымліваецца, што ў першым паўгоддзі за нацыянальнай рысай беднасці аказалася 522 500 чалавек. Гэта на 48,2 тысячы больш, чым год таму.

У Белстаце ўдакладняюць, што ў разліках выкарыстоўвалі бюджэт пражытковага мінімуму ў 1 мільён 696 тысяч недамінаваных рублёў (або 169,9 дэнамінаваных рублёў).

Акрамя таго, па статыстыцы, ва ўсіх рэгіёнах за год вырасла колькасць малазабяспечаных. Больш за ўсё іх у Гарадзенскай вобласці, пры гэтым найбольшыя тэмпы павелічэння беднякоў за год паказала Магілёўская вобласць.

cherta_bednosti

Інфаграфіка Белстата

Сярэднедушавыя наяўныя рэсурсы амаль кожнага другога жыхара краіны – 48,5% ад агульнай колькасці насельніцтва – не перавышалі двухразовы памер БПМ – 3 мільёна 392 тысячы недамінаваных рублёў. На 1 ліпеня ў Беларусі пражывала 9,5 мільёна чалавек. Значыць, амаль у 4 млн 608 тысяч чалавек сярэднедушавыя наяўныя рэсурсы не перавысілі гэтую суму.

maloobespechennost_raspredelenie

tut.by

Фота bbc.com