За супрацу з Кітаем персанальна будзе адказваць 41 чыноўнік



Урад не задаволены тэмпамі развіцця супрацоўніцтва з Кітаем. Ратаваць сітуацыю будуць сорак адзін персанальна адказны чыноўнік. Дадзенае рашэнне было прынятае ў апошнія дні мінулага году. У спісе – кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання ды іншых арганізацый, падпарадкаваных ураду, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў. Гэтым людзям афіцыйны Менск даручыў прадставіць у Міністэрства замежных спраў інфармацыю аб выніках працы і праблемных пытаннях беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння ў адпаведнасці з планам мерапрыемстваў па рэалізацыі дырэктывы аб развіцці двухбаковых адносін.

Фота ont.by