За візу – 533 даляры, за выезд з краіны – 53!



Улады Савудаўскай Арабіі ўвялі плату з іншаземцаў за выезд з краіны. Яна складае 53 даляры з чалавека, паведаміла выданне Gulf News. А плата за ўезд для іншаземцаў – віза – вырасла ў 10 раз і складае зараз у пераразліку 533 даляры (!).

Днямі ўрад абвесціў пра адмену бонусаў для працаўнікоў дзяржаўнага сектару, якія складаюць прыблізна тры чвэрці працоўнай сілы краіны. Па ацэнцы экспертаў, каралеўства стала ашчаджаць і шукаць новыя крыніцы даходаў, каб пазбавіцца ад нафтавай залежнасці.

Беларускае Радыё Рацыя