Запраўкі Беларусі зніжаюць кошт аўтамабільнага паліва



Раздробны кошт на 92-і бензін, які рэалізуецца праз аўтаззапраўкі сеткі „Лукойл”, паменшыцца да ўзроўню мінулага года.

З 2 красавіка кошт на бензін АІ-92 на ўсіх запраўках „Лукойла” ў Беларусі будзе складаць 10 600 рублёў. Такі ўзровень будуць трымаць да канца красавіка. Раней паліва на беларускіх запраўках толькі даражэла: апошняе павышэнне коштаў адбылося 13 студзеня і было звязана з ростам курсу даляра. 18 сакавіка старшыня канцэрна „Белнафтахім” Ігар Ляшэнка распавёў, што прывязкі цаны паліва да курсу даляра больш няма. Па яго прагнозах кошт на паліва будзе „змяняцца дынамічна”, і ў выпадку, калі кошт нафты працягне падзенне, то кошт паліва „адэкватна будзе зніжацца”.

437_azs

Нагадаем, што „Белнафтахім” усталёўвае максімальныя рознічныя адпускныя цэны на нафтапрадукты, якія рэалізуюцца праз АЗС: прадаваць паліва танней можна, даражэй – не.

Беларускае Радыё Рацыя