Заробак бюджэтнікаў за год знізіўся на 5,7%



У бюджэтных арганізацыях рэальная заработная плата ў студзені—кастрычніку 2016 года ў параўнанні з адпаведным перыядам 2015 года зменшылася на 5,7%, у кастрычніку 2016 года ў параўнанні з вераснем 2016 года — на 1,6%, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.

грошы

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата бюджэтнікаў у студзені—кастрычніку 2016 года склала 553,7 рубля, у кастрычніку — 550,2, што на 4,2 рубля, або на 0,8%, менш, чым у верасні 2016 года года.

Як паведамлялася раней, намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў арганізацый (без мікраарганізацый і малых арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці) у студзені—кастрычніку 2016 года склала 714,7 рубля, у тым ліку ў кастрычніку — 722,9, што на 10 рублёў, або на 1,4%, менш, чым у верасні 2016 года. Рэальная заработная плата ў гадавым вымярэнні знізілася на 5%.

Такім чынам, зарплата бюджэтнікаў у кастрычніку была ў 1,3 разы меншая, чым у сярэднім па краіне.

Законам аб бюджэце на 2017 год прадугледжана павышэнне заработнай платы ў бюджэтным сектары эканомікі на 9%.

belapan.by