Затрыманы шэраг топ-менеджараў „Беларусбанка”?



Паводле непацверджанай інфармацыі, затрыманыя шэраг топ-менеджараў ААТ „АСБ Беларусбанк”, у тым ліку выканаўчы дырэктар Анатоль Багавік.

Беларусбанк

Гэтыя звесткі неафіцыйна пацвердзілі ў фінансавай установе. Суразмоўца агенцтва сказаў, што супрацоўнікі банка даведаліся пра гэта ў канцы мінулага тыдня.

Атрымаць каментарый у праваахоўных органах, у прыватнасці ў КДБ, пакуль не ўдалося.

Нагадаем, 15 чэрвеня гэтага года на месцы злачынства пры атрыманні хабару ў 14 тыс. долараў ЗША супрацоўнікамі КДБ быў затрыманы першы намеснік старшыні праўлення „Беларусбанка” Генадзь Гаспадарык.

Мяркуецца, што новыя затрыманні звязаныя менавіта са справай Гаспадарыка.

belapan.by