Зміцер Дашкевіч: Злачынная, карумпаваная Расеі не павінна будаваць БелАЭС



Лідар “Маладога фронту” Зміцер Дашкевіч адзін з нямногіх дзеячоў апазіцыі, хто назваў пабудову атамнай электрастанцыі – стратэгічным прыярытэтам Беларусі. Тая заява прагучэла яшчэ 8 гадоў таму. Ці змяніўся пункт гледжання Змітра, бо паводле афіцыйных дадзеных на будаўнічай пляцоўцы АЭС у Астраўцы адбылося ўжо 10 надзвычайных здарэнняў, ахвярамі сталі тры чалавекі.

– Для мяне гэта абсалютна не прынцыповае пытанне, як для нейкіх людзей: ёсць гэтая электрастанцыя, няма. Многія цывілізаваныя дэмакратычныя краіны развіваюць атамную энергетыку. У Злучаных Штатах шмат такіх электрастанцый. Ніхто не робіць з гэтага канца света. Ёсць тут два пытанні, канешне, іх трэба падзяляць: сама тэма электрастанцыі і тое, хто яе будуе. Расея – злачынная, карумпаваная, не можа гэта рабіць. Я думаю, канешне, з развіццём чалавецтва і навукі усе мееншая будзе мэтазгоднасць гэтых электрастанцый будзе.

Зміцер Дашкевіч мяркуе, што лепш, калі ў Беларусі будзе развівацца альтэрнатыўная энергетыка – сонечная і ветравая. Пакуль дзяржава займаецца гэтым даволі слаба, – кажа моладзевы актывіст.

Стась Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя