Знешнегандлёвы абарот тавараў знізіўся амаль на 14%



Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у студзені—верасні 2016 года знешнегандлёвы абарот тавараў склаў 36 млрд 887,3 млн даляраў ЗША, што ў цяперашніх цэнах на 13,7% менш, чым за аналагічны леташні перыяд.

Экспарт склаў 17 млрд 245,4 млн даляраў (на 15,7% менш), імпарт — 19 млрд 641,9 млн (на 11,9% менш).

Па выніках студзеня—верасня 2016 года ў параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года экспарт тавараў у натуральным выражэнні павялічыўся на 0,4%, імпарт скараціўся на 3,2% пры зніжэнні сярэдніх цэн экспарту на 16%, імпарту — на 9%.

belapan.by