10 гадавіна смерці Канстанціна Майсені



12 кастрычніка 2006 года памёр Канстанцін Майсеня – шчыры беларус і вядомы будаўнік.

dsc_2696

Нарадзіўся ён 15 жніўня 1923 года ў вёсцы Вялікая Ліпа Нясвіжскага раёна, пахаваны на Падляшшы – ў Гайнаўцы. Там жа знаходзіцца і пабудаваны Майсеням Беларускі музей, які яму дапамагаў будаваць Васіль Сакоўскі:

– Гэта грамадскі дзеяч, гэта чалавек адказны, ну і трэба сказаць, што выдатны беларус. Ён усё рабіў гэта для нас, для наступнага пакалення, і пра гэта заўсёды думаў, хаця жыццё нялёгкае ў яго было. Гляньце, які ён быў будаўнік, які чалавек, чаго натварыў, нават новыя словы дзякуючы яму ўвайшлі, як “майсенюўка”.

Беларускі музей у Гайнаўцы, які захоўвае гісторыю і культуру беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы, адкрыўся пасля смерці Канстанціна Майсені. Майсеня таксама стварыў Беларускі музей ў Белавежы і пабудаваў больш за сто вясковых крамаў.

dsc_2694

Памятная дошка ў гонар Канстанціна Майсені ў Беларускім музеі ў Гайнаўцы

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя