12 бітваў нашай гісторыі – айчынная вайсковая слава



Matejko_Battle_of_Grunwald

15 ліпеня605-ыя ўгодкі Грунвальдскай бітвы. У звязку з гэтай датай Беларускае Радыё Рацыя прапануе ў храналагічным парадку сваю версію 12-ці найбольш значных перамог у нашай гісторыі, якія складаюць айчынную вайсковую славу.

 Восень 1362 (паводле Хронікі Быхаўца 1351 год). Бітва на рацэ Сінія Воды (цяпер Сінюха). Скончылася перамогай войска Літоўскага каралеўства пад кіраваннем вялікага князя Альгерда над войскамі трох татарскіх кіраўнікоў Падольскай зямлі – Крымскай, Перакопскай і Ямбалуцкай ордамі. Пасля гэтай бітвы Падолле, а ў стратэгічным выніку Кіеўшчына і іншыя землі былі ўлучаныя ў склад ВКЛ, яго ўладанні значна пашырыліся на поўдзень у кірунку Чорнага мора.

Князь_Данило_Острозький_у_битві_на_Синіх_Водах.1362_рік

Бітва на Сініх водах

15 ліпеня 1410Грунвальдcкая бітва. Разгром Тэўтонскага ордэну войскам ВКЛ. Трыумфальны поспех злучаных сілаў Княства і Кароны меў велізарнае палітычнае значанне. Паводле ўмоваў Торуньскага міру 1411 году, крыжацкі Ордэн мусіў вызваліць усе захопленыя землі і заплаціць пераможцам 300 тысяч дукатаў. Была спынена 200-гадовая агрэсія нямецкіх рыцараў на ўсход.

KONICA MINOLTA DIGITAL CAMERA

Ян Матэйка. Грунвальдская бітва.

5 жніўня 1506Бітва пад Клецкам. Разгром войскамі ВКЛ на чале з Міхалам Глінскім войска Крымскага ханства на чале з сынамі Менглі-Гірэя Біці і Бурнашом. Клецкая бітва была найбольш значнай паразай татараў на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Яна паклала канец іх буйным набегам за Прыпяць. Хан Менглі-Гірэй пад уражаннем вынікаў бітвы на пэўны час стаў хаўруснікам ВКЛ.

clip_image002

Бітва пад Клецкам. Клецкая цэнтральная бібліятэка.

Klecki pomnik

Мемарыяльная пліта на месцы бітвы пад Клецкам. Фота К. Шастоўскага

8 верасня 1514Бітва пад Воршай на рацэ Крапіўна. Разгром войскамі ВКЛ на чале з Канстанцінам Астрожскім маскоўскага войска. Адна з найбуйнейшых бітваў у гісторыі Еўропы XVI стагоддзя. Дзень беларускай вайсковай славы. Ініцыятыва ў шматгадовай вайне трывала перайшла да ВКЛ. Усе захопленыя Масквой гарады, апрача Смаленску, былі вызваленыя. Пачаў развальвацца скіраваны супраць нашай краіны таемны альянс Масковіі і еўрапейскіх дзяржаў.

Battle_of_Orsha_

Бітва пад Воршай

27 студзеня 1527Бітва ля ракі Альшаніца (30 кіламетраў ад Кіева) паміж войскам ВКЛ на чале з вялікім гетманам Канстанцінам Астрожскім, палявым гетманам Янушам Радзівілам і войскам крымскіх татараў. Войска Крымскага ханства было разбіта. Было вызвалена 80 тысяч палонных, вернутая нарабаваная маёмасць. Крымскія татары спынілі значныя набегі на землі ВКЛ.

Astrozhski

Вялікі гетман Канстанцін Астрожскі

27 верасня 1605 Кірхгольмская бітва (сучасная тэрыторыя Латвіі – Саласпілс) паміж войскамі ВКЛ на чале з Янам Хадкевічам і Швецыі. Перамога войска ВКЛ. Адна з найбуйнейшых бітваў вайны Рэчы Паспалітай з Швецыяй 1600-1611 гадоў. Уваходзіць у лік поўных перамог над супернікам меншымі сіламі. Пасля паразы шведскі кароль быў змушаны зняць аблогу Рыгі і адмовіцца ад кантролю над Паўночнай Латвіяй і Эстоніяй.

1024px-Kirholm_1605_I

Бітва пад Кірхгольмам.

2 верасьня – 9 кастрычніка 1621 – Бітва пад Хоцінам (тэрыторыя сучаснай Малдовы). У ёй зышліся з аднаго боку войска Рэчы Паспалітай і ўкраінскага казацтва (камандавалі адпаведна, Ян Хадкевіч, а пасля яго смерці Станіслаў Любамірскі, і Пётр Сагайдачны каля 58 тысяч чалавек) і Атаманскай імперыі (камандаваў султан Асман II, каля 200 тысяч чалавек). Войска Рэчы Паспалітай, значна меншае колькасна, трымала абарону ва ўмацаваным табары і змусіла ўрэшце туркаў падпісаць перамір’е і спыніць вайну).

Jan_Karol_Chodkiewicz_in_Chocim_1621

„Бітва пад Хоцінам”, Юзаф Брант, 1867.

28 чэрвеня 1660Палонкаўская бітва. Пераможная бітва войскаў Рэчы Паспалітай над маскоўскім войскам ваяводы Хаванскага ля вёскі Палонка (Слонімскі павет, паблізу Ляхавічаў). Адна з пераломных бітваў Трынаццацігадовай вайны (1654-1667). Палонкаўская бітва – першая буйная перамога Рэчы Паспалітай на канцавым этапе вайны, якая спыніла маскоўскую аблогу Ляхавіцкага замка і прывяла да вызвалення земляў Вялікага Княства Літоўскага па Дняпро на ўсходзе і Дзьвіну на поўначы.

pomnik_baranavichy_ugodki

Помнік у гонар Палонкаўскай бітвы. Фота Віктара Сырыцы.

12 верасня 1683Бітва пад Венай. Перамога саюзнага войска (баварцы, саксонцы, аўстрыякі, конныя палкі Польшчы і ВКЛ – разам 65 тысяч пад камандаваннем Яна Сабескага) над турэцкім войскам (200 тысяч пад камандаваннем візіра Кары Мустафы). Пасля паразы Турэччына ўжо не ўяўляла пагрозы хрысціянскай Еўропе. З Венскай бітвы пачаўся павольны заняпад турэцкай магутнасці на кантыненце.

Bitwa_pod_Wiedniem_Brandt“Бітва пад Венай”. Юзаф Брант, 1863, музей Войска польскага ў Варшаве

4 красавіка 1794Рацлавіцкая бітва (пад Кракавам). Першая буйная бітва ў час паўстання Тадэвуша Касьцюшкі. Паўстанцы пад камандаваннем Касьцюшкі (4100 чалавек рэгулярнага войска з 12 гарматамі і 2 тысяч сялян-касінераў) перамаглі расейскае войска пад камандаваннем генерала Аляксандра Тармасава (каля 3 тысяч чалавек з 12 гарматамі). У бітве Касцюшка ўпершыню ў паўстанні паспяхова выкарыстаў у змаганні з рэгулярным войскам атрады касінераў – сялян, узброеных косамі. Перамога ў бітве спрыяла разгортванню паўстання на іншай тэрыторыі Рэчы Паспалітай.

Panorama-Raclawicka 

Фрагмент панарамы бітвы пад Рацлавіцамі, Вроцлаў. Мастакі Ян Стыка і Войцэх Косак. 1893-1894 гг.

19 чэрвеня 1831Панарская бітва (пад Вільняй) паміж паўстанцкімі атрадамі і расейскім войскам. Акупанты зазналі значныя страты – 364 чалавекі. Колькасць загінуўшых інсургентаў невядомая. Найбуйнейшая бітва за ўвесь час вызвольнага паўстання 1830-31 гадоў.

Pliater

Воцэх Косак. Эмілія Плятэр у бітве пад Шаўлямі.

3 чэрвеня 1863Бітва пад Мілавідамі (сучасны Баранавіцкі р-н), у якой перамаглі паўстанцы. Аб’яднаныя сілы інсурґентаў, каля 800 ваяроў са Слонімскага, Ваўкавыскага, Пружанскага, Наваградскага і Гарадзенскага паветаў, на чале з Францішкам Юндзілам, Ісідарам Лукашэвічам, Аляксандрам Лянкевічам, пад агульным кіраваннем Кастуся Каліноўскага, далі вялікую бітву расейскім карнікам і войскам імперыі, якія прыйшлі карнікам на дапамогу.

Kalinouski-i-Kasiniery-3

Бой паўстанцаў, малюнак пачатку ХХ стагоддзя.

Kamen-Milavidy

Камень у гонар паўстанцаў 1863-1864 гадоў, якія бралі ўдзел у Бітве пад Мілавідамі.

Беларускае Радыё Рацыя