12 светлых і пазітыўных датаў найноўшай гісторыі Беларусі



У звязку з прысуджэннем Нобелеўскай прэміі Святлане Алексіевіч Беларускае Радыё Рацыя пастаралася прыпомніць іншыя станоўчыя даты ў найноўшай гісторыі нашай краіны. Прадстаўляем сваю версію гэтых падзей у храналагічным парадку.

 26 студзеня 1990 – Беларуская мова Вярхоўным Саветам БССР была абвешчана ў Беларусі адзінай дзяржаўнай.

41

27 ліпеня 1990 – Вярхоўным Саветам была прынятая Дэклярацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь.

42

25 жніўня 1991 – Вярхоўны Савет БССР надаў “Дэклярацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР” канстытуцыйны статус і прыпыніў дзейнасць Камуністычнай Партыі Беларусі.

433

4333

19 верасня 1991 – Вярхоўны Савет Беларусі прыняў пастанову аб змене назвы Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі на Рэспубліку Беларусь. Дзяржаўным гербам была зацверджана “Пагоня”, Дзяржаўным сцягам – бела-чырвона-белы сцяг.

44

Генерал Пётр Чавус уручае сцяг 11-й гвардзейскай мотастралковай брыгадзе. Фота: асабісты архіў.

8 снежня 1991 – У Віскулях (Белавежская пушча) былі падпісаныя пагадненні пра дэнансацыю дамовы аб утварэнні  СССР і спыненне існавання такой дзяржавы.

45

Президент Украины Леонид Кравчук (слева), Председатель Верховного Совета Белоруссии Станислав Шушкевич (в центре) и Президент России Борис Ельцин (2 справа) после подписания Соглашения о создании Содружества Независимых Государств в Беловежской пуще.

30 студзеня 1992 – Беларусь была прынятая ў сябры Арганізацыі па бяспецы і супрацы ў Еўропе (АБСЭ).

8 верасня 1992 – Беларускае згуртаванне вайскоўцаў арганізавала ў Менску на Пляцы Незалежнасьці прыняцце прысягі афіцэрамі на вернасць Бацькаўшчыне. У той дзень склалі прысягу 1135 чалавек.

https://www.youtube.com/watch?v=Q5qOlc_4bmk

8 ліпеня 1993 – У Менску пачаўся Першы з’езд беларусаў свету (доўжыўся 8-10 ліпеня).

 З'ёзд Беларусаў1

З'ёзд Беларусаў

15 студзеня 1994 – У Менск з афіцыйным візітам прыехаў прэзідэнт ЗША Біл Клінтан. Адбыліся яго сустрэчы з кіраўнікамі дзяржавы Станіславам Шушкевічам, Вячаславам Кебічам, а таксама прадстаўнікамі апазіцыі – Зянонам Пазьняком і Аляксандрам Дабравольскім. Клінтан таксама наведаў Курапаты.

https://www.youtube.com/watch?v=PKF-KexuBzY

46

13 лютага 1994 – У Лілехамэры (Нарвегія) Беларусь як суверэнная дзяржава пад бел-чырвона-белым сцягам дэбютавала на алімпіядзе – зімовых гульнях. У выніку па  колькасці медалёў (два срэбных) заняла 12-е месца з 67 краін-удзельнікаў.

https://www.youtube.com/watch?v=7vu457WcCyQ

47

15 сакавіка 1994 – У Менску на 13-й сесіі Вярхоўнага Савета 12-га склікання была прынятая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.

48

8 кастрычніка 2015 – Беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч абвешчана лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры.

49

Як бачна з гэтай храналогіі фактычна ўсе найбольш радасныя падзеі ў найноўшай гісторыі Беларусі прыпалі на пачатак дзевяностых гадоў дваццатага стагоддзя. За апошнія ж 20 год пазітыўныя эмоцыі ў беларускіх патрыётаў выклікалі хіба што асобныя поспехі і дасягненні спартоўцаў ды пэўныя культурніцкія набыткі. Пра найбольш жа змрочныя падзеі мы расказвалі раней.

Беларускае Радыё Рацыя

  • kamenski

    Не забыліся, пра найбольшыя заваёвы спартоўцаў рыхтуецца асобны матэрыял