15-га верасня – Міжнародны дзень дэмакратыі



Дзевяць гадоў таму Генеральная Асамблея ААН абвясціла 15-га верасня Міжнародным днём дэмакратыі. Арганізацыя прапанавала дзяржавам-сябрам, міжнародным, рэгіянальным, міжурадавым і няўрадавым арганізацыям адзначаць гэты дзень. Таму што дэмакратыя адносіцца да ўніверсальных і непадзельных асноўных агульначалавечых каштоўнасцяў.

„У Беларусі пакуль Дзень дэмакратыі не прыжыўся. Паколькі з дэмакратыяй у  краіне напруга”, – гаворыць праваабаронца Сяржук Русецкі:

– Пасля 70-ці гадоў Савецкага Саюза прызнаць сябе асноўным носбітам улады большасці даволі цяжка. Ментальнасць беларусаў такая, што значная частка людзей звыклася глядзець у рот таму, хто вышэй па пасадзе. Справа ў тым, што ў рэальнасці тыя ж 200 гадоў панавання Расейскай імперыі спачатку, а потым бальшавіцкай – дарам не прайшлі.

Беларусы пра дэмакратыю ведаюць няшмат. У школах пра такі лад таксама не гавораць. Таму мало хто з жыхароў Бярозы наважыўся адказаць на пытанне: што такое дэмакратыя?

Свабода слова? О, гэта не да мяне. Бог яго ведае.

 – Свабода беларускіх грамадзян.

 – Не ведаю, што гэта.

РР: І вам нічога не кажуць, пра дэмакратыю.

 – Не.

РР: А вы ў якім класе?

 – Сёмым.

– Трэба было тлумачыць пра дэмакратыю, пачынаючы са школьнага ўзросту.

Міжнародны дзень дэмакратыі – гэта нагода, каб ацаніць сітуацыю з грамадзянскімі свабодамі па ўсім свеце. Паводле рэйтынгу, самымі дэмакратычнымі краінамі з’яўляюцца Нарвегія, Ісландыя і Швецыя. Беларусь займае 127-ю пазіцыю са 167-мі краінаў.

Беларускае Радыё Рацыя