Студэнты БНТУ правялі акцыю салідарнасці са студэнтамі БДУ



У галоўным корпусе БДПУ адбылася акцыя, прысвечаная Дню студэнта. У перапынку паміж лекцыямі некалькі студэнтаў вывесілі банар супраць платных пераздач ва ўніверсітэце. “У міжнародны Дзень студэнтаў БДПУ выказвае салідарнасць са студэнтамі БДУ,” – кажа студэнт Глеб:

 – Мы хочам прыцягнуць увагу адміністрацыі БДУ. Калі яны і далей будуць заплюшчваць вочы на нашыя меркаванні, будзе толькі горш, і гэта ніяк не палепшыць вышэйшую адукацыю ў Беларусі. Сваімі рэпрэсіямі, сваімі змоўчваннямі нашых меркаванняў… І гэты плявок нам у твар пасля ўвядзення платы за адпрацоўкі, як раз на наступны дзень, калі мы падалі петыцыю супраць гэтай „навацыі”.

“Далей, мы збіраемся складаць петыцыю і збіраць подпісы супраць платных пераздач,” – падсумавалі арганізатары акцыі. Расцяжка правісела ва ўніверсітэце блізу 10 хвілін.

11168149

Беларускае Радыё Рацыя