167 тысяч чалавек загінулі ў ваенных канфліктах у 2015



Лонданскі Міжнародны інстытут стратэгічных даследаванняў (IISS) апублікаваў даклад 5 мая.

У 2015 годзе ў выніку ўзброеных канфліктаў у свеце загінулі 167 тысяч чалавек, пры гэтым 80 адсоткаў загінулых сталі ахвярамі шасці найбуйнейшых сусветных канфліктаў – у Сірыі, Цэнтральнай Амерыцы, Мексіцы, Афганістане, Нігерыі і Іраку, паведамляе Deutsche Welle.

Амаль 30 адсоткаў усіх ахвяр прыпадае на вайну ў Сірыі, дзе, па дадзеных інстытута, у мінулым годзе загінулі 55 тысяч чалавек.

Больш за 20 адсоткаў загінулі ў канфліктах у Мексіцы і Цэнтральнай Амерыцы.

У той жа час колькасць ахвяраў у Афганістане вырасла з 3 500 у 2013 годзе да 15 тысяч – у 2015-м.

У дакладзе адзначаецца, што ў мінулым годзе уладам Ірака, Сірыі, Самалі і Йемена ўдалося адбіць частку тэрыторый у паўстанцаў, часта гэтага атрымоўвалася дамагчыся пры падтрымцы замежных саюзнікаў.