17-га верасня ў Гародні адзначаць Дзень горада



У жніўні 2016 года гарадзенскія ўлады прынялі пастанову аб святкаванні Дня горада. У гэтым годзе Дзень горада ў Гародні будзе адзначацца 17 верасня. 17-га верасня ў савецкай гісторыі адзначаўся як дзень “уз’яднання” Заходняй ды Усходняй Беларусі.

ver6

Ці правільна адзначаць у гэты дзень Дзень Горада, распавядаюць гарадзенцы:

– Мне здаецца, што гэтае супадзенне невыпадковае. Магчыма, улады горада вырашылі, што гэтае свята мусіць быць у другую суботу месяца. Але ўсе нармальныя людзі асацыююць гэты дзень з парадам савецкіх і нямецкіх войскаў у Берасці ў 1939 годзе. 17-га верасня адзначаць яго, на мой погляд, непрыгожа, некультурна, і гэта гаворыць пра нізкую культуру нашых уладаў альбо ўвогуле пра яе адсутнасць .

– Гэтыя дзве падзеі нельга змешваць. 17-га верасня, наколькі я ведаю з гісторыі, шмат людзей загінула ў Гародні. Тут няма чаго святкаваць. А святкаваць, я лічу, трэба ў Дзень Святога Губерта.

– Сёлета вельмі цікавая дата – 888 год Гародні.

– У Гародні ёсць вуліца 17-га верасня – у гонар дня, у які  нібыта вызвалілі Заходнюю Беларусь.

Аднак, святкаванні ў Гародні будуць адбывацца цягам трох дзён. Распачнуцца ўвечары 14 верасня і 16-17 верасня будзе перакрыты турнікетамі цэнтр горада.

ver2

Гарадскія ўлады запланавалі ў гэтыя дні больш за дзясятак разных мерапрыемстваў, сярод якіх Фэст сыру і выстава рэтратэхнікі. Закрываць фэст будзе вогненнае шоў на Савецкай вуліцы.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня