Звольненыя на падставе таемнага відэаназірання



У полацкім раённым судзе працягваецца разгляд справы звольненых чатырох гандлярак з крамы “Гарызонт”. Учора і сёння адбыліся судовыя паседжанні. Сёння, 3 лютага, суддзя апытвала бакі спрэчкі – 4 гандляркі крамы і юрыста наймальніка. Інтарэсы гандлярак у судзе прадстаўляе намеснік старшыні Свабоднага прафсаюза Беларускага Мікола Шарах:

– Наймальнік не меў права ўстанаўліваць таемна ад сваіх работнікаў відэаназіранне. Работнікі павінны быць праінфармаваныя. Ніхто праінфармаваны не быў. Схаванае відэаназіранне ў нас наогул дазваляецца па законадаўству толькі пры аператыўна-пошукавых і вышуковых дзеяннях. А так наогул у грамадскіх местах устанаўліваюцца адкрытыя відэакамеры, і грамадзянаў пра гэта інфармуюць адпаведным надпісам.

Сутнасць справы ў тым, што дырэктар крамы таемна ўсталяваў відэакамеры сачэння і на падставе зробленых відэазапісаў звольніў чатырох работніц. Такое сачэнне забаронена законам.

Чарговае судовае паседжанне адбудзецца 5 лютага, на ім апытаюць сведак.

Беларускае Радыё Рацыя