20-га траўня пачаўся конкурс для журналістаў імя Юрыя Атамана



20-га траўня пачаўся V Міжнародны конкурс журналісцкіх публікацый імя Юрыя Атамана

Усходне-Еўрапейская Сетка грамадскіх міратворчых арганізацый Глабальнага Партнёрства па прадухіленні ўзброеных канфліктаў (GPPAC) абвяшчае пра пачатак прыёму заявак для ўдзелу ў V Міжнародным конкурсе публікацый аб талерантнасці, інтэграцыі, узаемнай павазе і ўзаемаразуменні ў грамадстве, надрукаваных з 1 студзеня 2014 года па 30 красавіка 2015 года ў друкаваных і інтэрнэт-СМІ Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Малдова, Расійскай Федэрацыі, Украіны.

Конкурс заснаваны ў памяць Юрыя Атамана, чалавека, які шмат зрабіў для пабудовы міру ў Прыднястроўскім рэгіёне, кіраўніка Аб’яднанага Камітэта па прымірэнні і Дэмакратызацыі (JCDC), які заўчасна пайшоў з жыцця у жніўні 2010.

Намінацыі конкурсу:

Пераможцы конкурсу будуць вызначаны ў наступных намінацыях:

1. Лепшая публікацыя, якая раскрывае прыклады паспяховага пераадолення непаразумення і супярэчнасцяў у грамадстве і знаходжання ўзаемаразумення (шляхам дыялогу, інтэграцыі, сумеснага знаходжання рашэнняў і да т.п.)

2. Лепшая непрадузятая публікацыя пра канфлікт і пошуках выхаду з яго, якая ўзважана

адлюстроўвае прадмет канфлікту, пазіцыі бакоў, якая дэманструе магчымасці і патэнцыял негвалтоўных спосабаў вырашэння канфліктаў.

3. Лепшая публікацыя, прысвечаная ролі СМІ ва ўмовах інфармацыйнага супрацьстаяння, якая змяшчае непрадузяты аналіз канфліктаў сродкамі мас-медыя, якая прадстаўляе чытачу інструменты для распазнання і нівелявання інфармацыйных маніпуляцый кожнай з бакоў канфлікту, а таксама раскрывае праблему дэгуманізацыі бакоў і канструявання вобраза ворага ў сітуацыі эскалацыі канфлікту.

Акрамя таго, арганізатары конкурсу пакідаюць за сабой права ўвесці намінацыю «па-за конкурсны выбар журы» для матэрыялаў,  якія адпавядаюць духу конкурсу, але выходзяць за межы абвешчаных намінацый.

Паважаныя ўдзельнікі конкурсу, просім ўлічваць, што пры ацэнцы дасланых публікацый будуць ўлічвацца наступныя фактары:

Пры ацэнцы публікацыі будуць станоўчымі ўлічвацца наступныя фактары:

– Прызнанне і павага аўтарам чалавечай годнасці і прынцыпу роўнасці ўсіх людзей;

– Прадстаўленне пазіцый некалькіх бакоў, а не толькі адной, блізкай аўтару;

– Імкненне да нейтральнага асвятленню канфлікту (з боку, а не з пазіцыі, блізкай аўтару);

– Арыентацыя на негвалтоўныя метады, дыялог, супрацоўніцтва, пошук паразумення, пошук  рашэння;

Пры ацэнцы публікацыі будуць адмоўна ўлічвацца наступныя фактары:

– Зніжаная лексіка ў дачыненні  бакоў;

– Дэгуманізацыі  бакоў;

– Апраўданне або абгрунтаванне гвалту;

– Спробы пераканаць чытача ў выключным праве аднаго боку.

У кожнай намінацыі будуць адабраныя тры лепшых публікацыі.

Прадугледжана ўзнагароджанне пераможцаў грашовымі прэміямі ў памеры:

1 месца – 200 даляраў.

2 месца – 150 даляраў.

3 месца – 100 даляраў.

Умовы ўдзелу ў конкурсе

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца прафесійныя і грамадзянскія журналісты, штатныя і па-за штатныя супрацоўнікі агульнанацыянальных і рэгіянальных рэдакцый, студэнты факультэтаў і  аддзяленняў журналістыкі, старшакласнікі з Беларусі, Малдовы, Расіі, Украіны, якія  апублікавалі ў друкаваных перыядычных СМІ або размясцілі ў інтэрнэт-СМІ матэрыялы па  названай тэматыцы толькі ў перыяд з 1 студзеня 2014 г. па 30 красавіка 2015 года.

Адзін аўтар мае права прадаставіць на конкурс па адной публікацыі ў асобнай намінацыі.

Разглядаюцца матэрыялы на мовах чатырох краінаў – Беларусі, Малдовы, Расіі, Украіны.

Прымаюцца адсканаваныя электронныя версіі артыкулаў друкаваных выданняў або дзеючыя  гіперспасылкі на матэрыялы інтэрнэт-СМІ з абавязковым указаннем імя, прозвішча, і  кантактнай інфармацыі аўтараў, назвы СМІ, даты публікацыі, а таксама указаннем намінацыі, на  якую прэтэндуе артыкул.

Тэрміны правядзення:

 Прыём публікацый: у перыяд з 20 мая 2015 па 15 чэрвеня 2015 года

Абвяшчэнне вынікаў конкурсу: 1 жніўня 2015 года

Дасылайце вашыя матэрыялы на электронны адрас арганізацыйнага камітэта конкурсу:

[email protected]

https://www.facebook.com/events/531647773640664/