20 год івацэвіцкай грэка-каталіцкай парафіі



Грэка-каталікі адсвяткавалі 20-годдзе івацэвіцкай парафіі іконы Маці Божай Жыровіцкай.

IMG_5493

У рыма-каталіцкім касцёле Пятра і Паўла адбылася ўрачыстая служба. На ёй прысутнічала шмат святароў з розных парафій.

За 20 год было шмат і цяжкіх момантаў, і радасных, кажа дыякан Вячаслаў Гарчакоў, які непасрэдна спрычыніўся да стварэння парафіі:

– Спадзяюся, што радасных больш дзякуючы нашым няспынным малітвам, якія тут ёсць вось ужо 20 год, з таго моманту, калі аднавілася служэнне грэка-католікаў на нашых землях, ну і ў прыватнасці ў нас у Івацэвічах.

Святар Яўген Маліноўскі:

– Вельмі прыемна мне быць у Івацэвічах заўжды – гэта самая самая маладая, юная парафія, дзе шмат дзяцей.

Пасля службы быў святочны абед у парафіяльным доме, а затым канцэрт духоўных песень на свежым паветры.

Беларускае Радыё Рацыя