Дзень Перамогі ў Бярозе



Святкаванне Дня перамогі ў Бярозе на Берасцейшчыне пачалося ў 11 раніцы ля помніка загінулым, які месціцца ў Камсамольскім скверы. Скончыцца ў  23.00 салютам. Цэлы дзень гучаць канцэрты розных самадзейных калектываў. Цудоўны сонечны дзень спрыяе святочнаму настрою. Людзей у скверы, на плошчы, на вуліцах шмат. Толькі самі ветэраны не могуць радавацца разам з гараджанамі – не дазваляе здароўе.

Кажа былы партызан, 86-гадовы Васіль Іванюк.

– У мяне з памяццю ўжо кепска. Я партызаніў. Быў у партызанскім атрадзе імя Калініна. Мне 86. Ужо ногі не трымаюць.

74-гадовая спадарыня Ірына крытычна паставілася да ўзросту некаторых ветэранаў. Сама дачка ветэрана  вайны, якога даўно няма ў жывых. Цяперашніх многіх ветэранаў яна лічыць несапраўднымі:

– Сапраўдным ветеранам павінна быць каля 90 гадоў. А гэтыя маладыя ветэраны з медалямі на ўсе грудзі. Яны што, перамагалі ў той вайне.

На пытанне, ці не лепш Дзень Перамогі лічыць Днём смутку і прымірэння. многія адказалі адмоўна, пагадзілася толькі адзінкі, сярод якіх 80-гадовая Надзея Давыдоўская. Бацька яе загінуў на фронце, а пахавальнай няма дагэтуль.

Беларускае Радыё Рацыя