218 гектараў ачысцілі ў Слонімскім лясгасе



Работнікі Слонімскага лясгаса падтрымалі рэспубліканскую акцыю “Чысты лес”. Ажно 245 чалавек прынялі ўдзел у гэтай акцыі. Сярод якіх – 182 работнікі лясгаса і 63 педагогі і школьнікі. Усе разам ачысцілі ад смецця 218 гектараў лесу. Найперш ачышчаўся лес каля аўтадарог, кааператываў і населеных пунктаў. Вялікую дапамогу Слонімскаму лясгасу аказалі настаўнікі і вучні Зэльвенскай сярэдняй школы № 2.

?

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён.