23-гадовы жыхар Кобрына падпаліў сужыцельку



Упраўленне Следчага камітэта па Берасцейскай вобласці ўстанаўлівае акалічнасці замаху на забойства ў Кобрынскім раёне.

1368425298_goryaschaya-spichka-8795

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Берасцейскай вобласці Марына Дранькова, 5 лістапада прыкладна ў 0.20 у аграгарадку Дзівін 23-гадовы мужчына ў прыватным доме па месцы жыхарства абліў лёгкаўзгаральнай вадкасцю сваю сужыцельку, пасля чаго падпаліў. Падпаленае адзенне на 20-гадовай дзяўчыне патушылі сябры маладога чалавека, якія знаходзіліся ў гэты час у доме.

Пацярпелая з тэрмічнымі апёкамі твару, рук і тулава дастаўлена ў бальніцу. Яе стан ацэньваецца як цяжкі.

Падазраванага затрымалі супрацоўнікі органаў унутраных спраў. Медыцынскі агляд паказаў, што ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. Цяпер з ім працуюць следчыя.

Паводле слоў затрыманага, яму не спадабалася, што падчас распівання ім з сябрамі спіртных напояў сужыцелька пайшла спаць. Пасля яе адмовы далучыцца да іх, ён выліў на дзяўчыну, якая ляжала на ложку, бензін і кінуў падпаленую запалку.

У дачыненні да мужчыны Кобрынскім раённым аддзелам Следчага камітэта 5 лістапада распачата справа на падставе ч. 1 арт. 14, п. 6 ч. 2 арт. 139 КК (замах на забойства, учыненае з асаблівай жорсткасцю).

Падследны раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, у гэтым доме ён пражываў з пацярпелай некалькі гадоў. Яны абодва не працуюць.

У межах папярэдняга расследавання праводзяцца допыты сведак, агляды рэчыўных доказаў, прызначаны шэраг судовых экспертыз.

belapan.by