28 кастрычніка публічна абвесцяць прысуд па справе Эдуарда Пальчыса



Прысуд па справе Эдуарда Пальчыса абвесцяць публічна. Абвяшчэнне прысуду, нават калі справа разглядалася ў закрытым працэсе, адбываецца публічна. Пра гэта прэс-службе ГА „БАЖ” паведаміла памочнік старшыні Менскага гарадскога суда Анастасія Шыльвяш. Прысутнічаць на абвяшчэнні прысуду можа любы паўнагадовы грамадзянін.

Прысуд па справе Эдуарда Пальчыса абвесцяць у пятніцу, 28 кастрычніка, а 10-й раніцы ў Менскім  гарадскім  судзе.

Пальчыс абвінавачваецца ў распальванні варожасці па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці а таксама ў вырабе і распаўсюджванні парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару

Пракурор запатрабаваў для Эдуарда Пальчыса 3,5 года зняволення.

Праваабаронцы прызналі 25-гадовага Эдуарда Пальчыса палітвязнем.

Беларускае Радыё Рацыя