42 гады ў якасці мясцовага народнага дэпутата



Рэкардсменам сярод мясцовых дэпутатаў Гарадзеншчыны па працягласці дэпутатскіх тэрмінаў з’яўляецца жыхар вёскі Купіск Уладзімір Сідо. Ён быў у якасці мясцовага народнага дэпутата  42 гады: ад 1954 па 1996 гады. За такі працяглы час у дэпутатах Уладзімір Сідо ведаў усе праблемы сваіх выбаршчыкаў.

P1230658

Даводзілася нават прыміраць сем’і, арганізоўваць талакі, якія тады называліся „нядзельнікамі”. Галасаванне было безальтэрнатыўным.

– Калі я ішоў па ўчастку ў Купіску, то за мяне людзі галасавалі, 100% галасавалі. І была такая актыўнасць людзей, цяпер такой актыўнасці няма. У 50-ыя гады асноўную ролю выконвалі мясцовыя дэпутаты. Таму што людзі былі яшчэ малапісьменныя. Сувязі моцнай не было з начальнікамі, вышэйшымі установамі. На месцах асноўную работу выконвалі мясцовыя дэпутаты. Таму людзей выбіралі такіх, каб былі вартыя, аўтарытэтныя.

P1230659

Цяпер мясцовыя дэпутаты не маюць улады, і таму, на думку Уладзіміра Сідо, не прымаюць рашэнні. Усё вырашаюць выканаўчыя камітэты, чыноўнікі.

Уладзімір Сідо мае 87 гадоў. Асноўныя дасягненні за 42 гады дэпутацтва, як ён згадвае: гэта вадаправод у вёсцы, надзяленне асабістых зямельных участкаў калгаснікам, рамонт дарогі праз вёску, якая цягнецца на чатыры з паловай кіламетры.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя