5 чэрвеня – Сусветны дзень навакольнага асяроддзя



5 чэрвеня – Сусветны дзень навакольнага асяроддзя, які заклікае чалавецтва ашчадна і з павагай ставіцца да прыроды.

зямля

У Беларусі Дзень абароны навакольнага асяроддзя ўведзены амаль дваццаць год таму. Экалагічны стан краіны на стагоддзі падарваны катастрофай на Чарнобыльскай АЭС.

„Дастаткова паглядзець на сітуацыю з пітной вадой, каб зразумець, якія экалагічныя выклікі стаяць перад светам”, – адзначае эколаг Мікалай Кошалеў:

Забруджванне вядзе да захворванняў, пытанне пра водныя рэсурсы падымалася неаднаразова і шмат гадоў з’яўляецца прыярытэтным.

Напярэдадні Дня навакольнага асяроддзя Мінпрыроды апублікавала даклад, у якім адзначаецца, што за апошняе дзесяцігоддзе ў Беларусі у тры разы зменшыліся выкіды шкодных рэчываў з прамысловых прадпрыемстваў.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя