5 лістапада назавуць пераможцу ўзнагароды Ядкоўскага



Пятага лістапада ў Гародні будзе ўганараваны новы пераможца ўзнагароды імя Язэпа Ядкоўскага. Медаль з барэльефам першага дырэктара гісторыка-археалагічнага музея будзе ўручаны аднаму з сямі намінантаў.

jadkouskiВыбраць пераможцу журы ўзнагароды даволі цяжка, бо сярод намінантаў – выдаўцы, аніматары, публіцысты і навукоўцы, якія прысвяцілі свае працы даследаванням Гародні. Кажа сябра журы Іна Соркіна.

– Няважна, хто з’яўляецца прафесійным ці непрафесійным гісторыкам. Важна ацаніць уклад у папулярызацыю гісторыі і культуры нашага горада. Таму я асабіста выступаю за тое, каб не дзяліць на прафесійных і непрафесійных. Бо як прафесійныя гісторыкі могуць шмат працаваць на ніве менавіта пашырэння ведаў пра наш горад, так і непрафесійныя гісторыкі гэтым жа займаюцца.

Урачыстае ўручэнне ўзнагароды пройдзе ў Цэнтры гарадскога жыцця Гародні падчас святкавання гарадзенцамі Дня Святога Губерта.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня