500 даляраў штрафу за журналістыку



41 адну базавую велічыню штрафу ў сукупнасці будзе вымушаная заплаціць журналістка Ларыса Шчыракова за „незаконны выраб прадукцыі СМІ” і няяўку ў міліцыю. Гаворка ідзе пра сацыяльны матэрыял адносна нядбайнасці медыкаў і стрым з марша недармаедаў у Гомелі.

Суддзя Гомельскага раённага суда Тамара Застаўнецкая праігнаравала ўсе аргументы незалежнага відэааператара адносна канстытуцыйнага права на свабоду распаўсюду інфармацыі. Нягледзячы на буйное грашовае пакаранне, Ларыса Шчыракова будзе працягваць працаваць журналісткай.

— Важна паказваць усё, што зараз адбываецца ў грамадстве. У гэты момант ідуць вельмі важныя працэсы. Я не пабаюся гэтага слова: цяпер выспявае рэвалюцыйная сітуацыя. Важна паказваць усё гэта, усе тыя ўзрушэнні грамадства, якое было ў каматозным сне 20 гадоў, якое ні на што не рэагавала і раптам абудзілася, патрабуе правоў ды нават кажа пра неабходнасць змены палітычнай улады.

13 красавіка Ларысу Шчыракову чакае суд у Рэчыцы за сацыяльны матэрыял пра аварыйнае жыллё.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель

Фота: belsat.eu