62 гады таму загінуў змагар за вольную Беларусь Аўген Жыхар



11 студзеня 1955 г. у няроўным баі з саветамі загінуў Аўген Жыхар, беларускі партызанскі камандзір, сябра Беларускай Незалежніцкай Партыі.

pushkin_005

Карціна „Аўген Жыхар” з серыі „Беларускі рэзістанс” мастака Алеся Пушкіна (Фота gazetaby.com)

Нарадзіўся, як лічыцца, у 1925 годзе ў сялянскай сям’і. Навучаўся ў Пастаўскай семінарыі, настаўнік паводле адукацыі.

У 1944 годзе ўступіў у паўпадпольную Беларускую Незалежніцкую Партыю. У час нямецкай акупацыі Беларусі быў у СБМ, трапіў у дыверсійную школу „Дальвіц”.

photo_2404200921040079210500

СБМ Настаўніцкай сэмінарыі ў Паставах. Канец 1943. У верхнім шэрагу крайні злева – Аўген Жыхар.

Потым пасля расфармавання батальёну пад сваім прозвішчам уступіў у Чырвоную армію. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў Беларусь, дзе працаваў настаўнікам у школе.

Пасля спробы яго арыштаваць Жыхар уцёк у лес і стварыў партызанскі атрад. Першапачаткова яго атрад займаўся ліквідацыяй савецкіх міліцыянтаў, камуністаў і партыйных актывістаў.

Ураджэнец вёскі Квачы Язэп Квач распавядае пра тое, што ён чуў пра Аўгена Жыхара ад старэйшых.

Большасьць байцоў атрада загінула ў лістападзе – снежні 1954 у баях з войскамі МГБ. Тыя, што засталіся, па загадзе Жыхара сышлі на Захад праз Польшчу.

Органы дзяржаўнай бяспекі СССР актыўна шукалі Жыхара. У студзені 1955 ён быў знойдзены ў сялянскай хаце на хутары за 7 кіламетраў ад Паставаў. Яўген адмовіўся здацца і пачаў бой з чэкістамі. У выніку, калі скончыліся набоі, ён застрэліўся апошнім патронам.

Дакументальны фільм „Праклятыя і забытыя” частка якога (з 10:00 хв.) прысвечана Аўгену Жыхару (Відэа belsat.eu)

radabnr.org